ru RU be BE en EN

Справочно-информационная служба,
вызов врача на дом (call-центр):
+375 17 356-06-57 (рабочие дни)
+375 29 173-12-73 (рабочие дни)
+375 17 359-42-70 (субботние и праздничные дни)

ул. Филатова, 13
220026 г. Минск,
Электронный адрес: info@21med.by

ru RU be BE en EN

Атэстацыя

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2021 г. № 70 «Аб прафесійнай атэстацыі медыцынскіх, фармацэўтычных і іншых работнікаў аховы здароўя» ў мэтах арганізацыі работы па прысваенні (пацвярджэнні, зніжэнні, адмене) другой і першай кваліфікацыйных катэгорый медыцынскім работнікам з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, якія працуюць ва ўстановах і арганізацыях аховы здароўя Заводскага раёна г.Мінска на базе ўстановы аховы здароўя «21-я цэнтральная раённая паліклініка Заводскага раёна г.Мінска» створана атэстацыйная камісія Заводскага раёна (загад галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «21-я цэнтральная раённая паліклініка Заводскага раёна г.Мінска» ад 4 сакавіка 2022 г. № 116 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб атэстацыйнай камісіі ўстаноў аховы здароўя Заводскага раёна г.Мінска і яе складу»).

Атэстацыйныя дакументы на работніка, які падлягае атэстацыі, падае ў атэстацыйную камісію Заводскага раёна кадравая служба ўстановы або арганізацыі аховы здароўя, у якой працуе дадзены работнік.

Кадравая служба ўстановы або арганізацыі аховы здароўя, у якой працуе работнік, ажыццяўляе кансультацыю па пытаннях атэстацыі.

СКЛАД

атэстацыйнай камісіі ўстаноў аховы здароўя

Заводскага раёна г.Мінска

Старшыня камісіі:

Мысліўчык Наталля Якаўлеўна, галоўны ўрач установы аховы здароўя «21-я цэнтральная раённая паліклініка Заводскага раёна г.Мінска»

Намеснік старшыні камісіі:

Шылко Святлана Міхайлаўна, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя «36-я гарадская паліклініка»

Сакратар камісіі:

Рагалевіч Ганна Аляксандраўна, старшы інспектар па кадрах установы аховы здароўя «21-я цэнтральная раённая паліклініка Заводскага раёна г.Мінска»

Члены камісіі:

Навумовіч Таццяна Францаўна, урач-афтальмолаг афтальмалагічнага кабінета, старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы аховы здароўя «21-я цэнтральная раённая паліклініка Заводскага раёна г.Мінска»

Палякова Ганна Мікалаеўна, галоўная медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя «21-я цэнтральная раённая паліклініка Заводскага раёна г.Мінска»

Пералік дакументаў,

неабходных для атрымання (пацвярджэння) кваліфікацыйных катэгорый

У атэстацыйную камісію Заводскага раёна падаюцца наступныя атэстацыйныя дакументы на спецыялістаў, якія прэтэндуюць на атрыманне або пацвярджэнне кваліфікацыйных катэгорый:

  • прадстаўленне (дадатак 1 да палажэння);
  • кваліфікацыйны ліст (дадатак 2 да палажэння);
  • справаздачу аб прафесійнай дзейнасці, зацверджаную кіраўніком арганізацыі, ў якой працуе атэстуемы (дадатак 3 да палажэння). У выпадку змянення месца працы за тры гады, папярэднія атэстацыі, справаздача аб прафесійнай дзейнасці прадастаўляецца з кожнага месца працы;
  • копіі дакументаў, завераных кадравай службай установы (арганізацыі):
  • дыплом аб адукацыі;
  • дакументы, якія пацвярджаюць набыванне аб'ёму часу прафесійнай падрыхтоўкі;
  • дакументы аб наяўнасці кваліфікацыйных катэгорый (пры наяўнасці);
  • працоўная кніжка або выпіска з працоўнай кніжкі, іншых дакументаў, якія пацвярджаюць стаж працы;
  • ваенны білет (пры наяўнасці);
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу або пасведчанне аб перамене імені (для асоб, якія змянілі прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку пасля атрымання дыплома аб адукацыі, прысваення кваліфікацыйнай катэгорыі);
  • даведка па цяжарнасці і родах, па доглядзе за дзіцём да 3-х гадоў (пры неабходнасці);
  • пасведчанне аб прызнанні дакумента аб адукацыі, які быў выдан ў замежнай дзяржаве (пры неабходнасці);
  • іншых дакументаў, якія пацвярджаюць права работніка на прысваенне, пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі, заняцце пасады);
  • папка-скорасшывальнік (для арыгіналаў дакументаў).

Парадак правядзення атэстацыйнага экзамену

Атэстацыйны экзамен складаецца з двух этапаў:

1-ы этап - камп'ютэрнае тэсціраванне:

Работнікі праходзяць камп'ютэрнае тэсціраванне па пытаннях адзінага тэставага кантролю ў дзяржаўнай установе адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (сайт: belmapo.by (раздзел «Атэстацыя» падраздзел «Інфармацыя для работнікаў арганізацый аховы здароўя г.Мінска»)) пасля рэгістрацыі атэстацыйных дакументаў у атэстацыйнай камісіі раёна. Работніку неабходна правільна адказаць не менш як на 85% пытанняў. У выпадку, калі работнік, які прэтэндуе на прысваенне або пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі, не адказаў правільна на неабходную колькасць пытанняў, то ён да гутаркі не дапускаецца, і кваліфікацыйная катэгорыя яму не прысвойваецца (пацвярджаецца).

Пратакол тэставага кантролю падаецца ў атэстацыйную камісію раёна.

2-і этап - вусная гутарка:

Пасяджэнні атэстацыйнай камісіі (атэстацыйных падкамісій) праводзяцца на базе ўстановы аховы здароўя Заводскага раёна г.Мінска па адрасе: вул. Філатава, д. 13 (актавая зала).

Гутарка праводзіцца па стандартнай методыцы па экзаменацыйных білетах. Дадаткова могуць выкарыстоўвацца сітуацыйныя задачы, даныя функцыянальных даследаванняў, даныя лабараторных даследаванняў, рэнтгенаграмы і г.д.

Графік прыёму дакументаў

на прысваенне (пацвярджэнне) кваліфікацыйных катэгорый атэстацыйнай камісіяй (падкамісіяй) Заводскага раёна г.Мінска

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

ажыццяўляецца па адрасе: г.Мінск, вул.Філатава, д.13 каб. 323 (аддзел кадраў)

1 паўгоддзе з 10 студзеня па 20 мая штогод

2 паўгоддзе з 1 верасня па 15 снежня штогод

  • аўторак: 10:00-13:00, 14:00-16:00
  • чацвер: 10:00-13:00, 14:00-16:00

Графік пасяджэнняў атэстацыйнай камісіі (падкамісій)

Заводскага раёна г.Мінска

Дзень пасяджэння падкамісій

Час пасяджэння падкамісій

Нумар падкамісіі і профіль спецыяльнасці (назва пасады) спецыялістаў, якія прэтэндуюць на прысваенне кваліфікацыйных катэгорый

1-ы

ЧАЦВЕР месяца

9.00

падкамісія №1 для прысваення кваліфікацыйных катэгорый медыцынскім работнікам з сярэдняй медыцынскай адукацыяй па профілі спецыяльнасцяў асноўнай адукацыі «Лячэбная справа», «Акушэрская справа», «Фельчарская справа», «Фельчарска-акушэрская справа»

2-і

ЧАЦВЕР месяца

9.00

падкамісія № 2 для прысваення кваліфікацыйных катэгорый медыцынскім работнікам з сярэдняй медыцынскай адукацыяй па профілі спецыяльнасцяў асноўнай адукацыі «Сястрынская справа»

3-і

ЧАЦВЕР месяца

9.00

падкамісія №3 для прысваення кваліфікацыйных катэгорый медыцынскім работнікам з сярэдняй медыцынскай адукацыяй па профілі спецыяльнасцяў асноўнай адукацыі «Медыка-дыягнастычная справа», «Медыка-прафілактычная» і «Медыка-рэабілітацыйная справа»

4-ы

ЧАЦВЕР месяца

9.00

падкамісія №4 для прысваення кваліфікацыйных катэгорый медыцынскім работнікам з сярэдняй медыцынскай адукацыяй па профілі спецыяльнасцяў асноўнай адукацыі «Зубалячэбная справа» і «Зубапратэзная справа»

 

Мы на карте