Аддзяленне дзённага знаходжання
Аддзяленне дзённага знаходжання (далей - аддзяленне) прызначана для аказання лячэбна-прафілактычнай дапамогі пацыентам, якія не маюць патрэбы ў кругласутачным медыцынскім назіранні.
Шпіталізацыя хворых у аддзяленне ажыццяўляецца па накіраванні ўрачоў-спецыялістаў пры абавязковым узгадненні з загадчыкам аддзялення, з запісам у карце амбулаторнага хворага.
Агульныя паказанні да накіравання ў аддзяленне:
- неабходнасць медычнага назірання за хворымі на працягу вызначанага часу пры выкарыстанні лячэбных сродкаў, у сувязі з магчымымі неспрыяльнымі рэакцыямі;
- неабходнасць ўнутрывеннага кропельнага ўвядзення розных медыкаментозных сродкаў на працягу параўнальна працяглага часу;
- неабходнасць увядзення парантэральных спосабамі фармакатэрапеўтычных сродкаў на працягу дня праз пэўныя прамежкі часу;
- неабходнасць медыцынскага назірання на працягу некалькіх гадзін пасля праведзеных у паліклініцы аператыўных умяшанняў.
Праца аддзялення ажыццяўляецца ў тры змены і разлічана
на 17 ложкаў за змену:
- першая змена 08.00 - 12.00;
- другая змена 12.00 - 16.00;
- трэцяя змена 16.00 - 19.00.
Перад накіраваннем у аддзяленне неабходна прайсці:
- агляд урача агульнай практыкі або ўрача-спецыяліста;
- лабараторныя даследаванні (даўнасцю не больш за адзін месяц):
агульны аналіз крыві,
агульны аналіз мачы,
цукар крыві,
кал на ўтоеную кроў,
Бак,
ЭКГ;
- пульмаскан;
- агляд гінеколага (для жанчын).
Тэлефон аддзялення : +375 17 302-92-76